Чаму студэнты не змагаюцца за свае правы?


Грамадская ініцыятыва «Балонскі камітэт» прэзентавала маніторынг парушэння акадэмічных правоў і свабодаў. Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, адзін з лідараў ініцыятывы Уладзімір Дунаеў быў госцем праграмы «Размова Мацкевіча».

Паводле спадара Дунаева, маніторынг парушэнняў акадэмічных свабодаў ладзіцца ўпершыню, і значнай колькасці такіх парушэнняў не зафіксавалі. Сярод іншага і таму, што ахвяры баяцца распавядаць: «Акадэмічная супольнасць настолькі запалоханая, што баіцца нават казаць пра парушэнні іхных правоў, што адбываюцца ва ўніверсітэтах паўсюль. Ёсць пэўныя тыпы парушэнняў, якія мы ўпершыню дакладна абазначылі, у праватнасці – прымусовая праца студэнтаў».

{movie} Чаму студэнты не змагаюцца за свае правы?|right|8779{/movie}

Ці можа сённяшняя студэнцкая грамада зыніцыяваць рух за аднаўленне вышэйшай адукацыі? «Гарантыяў няма, ёсць толькі шанцы на тое, што студэнцкая супольнасць зможа зрабіць нейкія крокі ў кірунку вызвалення», – мяркуе госць праграмы. Аднак, на думку прафесара, студэнцкія пратэставыя настроі можа стрымліваць… страх палітызацыі.

Глядзіце больш – у праграме «Размова Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў