Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}”Мінуў дзень” (24.01.2013)|right|8778{/movie}

Зброя на ўвесь свет

Лукашэнка патрабуе мадэрнізаваць прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу і актывізаваць продаж зброі на сусветным рынку. Можна ўзгадаць, што мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў скончылася поўным правалам.

Халіп – за мяжу

Намеснік генпракурора Аляксей Стук заявіў: прысуд фігурантцы „справы 19 снежня” Ірыне Халіп не ўтрымлівае наўпроставай забароны на выезд за мяжу. Маўляў, каб выехаць з Беларусі, яна мусіць проста звярнуцца з адпаведнаю заяваю.

Сустрэцца з палітвязнямі

Дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежных справаў Беларусі з просьбаю даць яму сустрэцца з палітычнымі зняволенымі. У прыватнасці, Мігальскі хоча наведаць Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча.

Незалежнасць Каталоніі

Улады Каталоніі зрабілі першы крок да правядзення рэферэндуму ў пытанні незалежнасці ад Іспаніі – ухвалілі сімвалічную дэкларацыю суверэнітэту тэрыторыі. Барселона дамагаецца незалежнасці ўжо не першы год. Эканоміка рэгіёну дае 20 % валавога прадукту Іспаніі.

Жанчынам тут месца

Пентагон афіцыйна зняў забарону на вайсковую службу для жанчын. Цяпер на перадавую пад амерыканскім сцягам будуць накіроўваць незалежна ад полу, зважаючы выключна на прафесійныя здольнасці.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў