Раней кантрабандыстаў хацелі адсяляць далей ад мяжы, цяпер іх пазбавяць сацпакету


Пракуратура Гарадзенскай вобласці выступіла з новаю ініцыятываю супраць «чаўнакоў», якія практычна штодня ездзяць у суседнія Літву і Польшчу. Кантрабандыстаў пазбавяць магчымасці бясплатна лячыцца ў больніцах і паліклінках ды павялічаць аплаты за дзіцячыя садкі.

У Еўразвяз едуць беларускія цыгарэты і паліва, а ў Беларусь – вопратка і бытавая тэхніка. Чыноўнікі падлічылі, што каля 18 тыс. беспрацоўных жыхароў Гарадзенскай вобласці маюць падазрона высокі ўзровень жыцця.
{movie}Матэрыял АНТ пра прымусовае адсяленне чаўнакоў ад мяжы|right|8754{/movie}
У лістападзе мінулага года прапаноўвалі адсяляць парушальнікаў далей ад дзяржаўнай мяжы. Цяпер плануюць увесці абавязак спраўджання страхавога полісу пры наведванні паліклінікі і дыферэнцаваць аплату за дзіцячыя садкі.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў