Па маскоўскім МКАДзе замест кароваў бегаюць ласі


https://youtu.be/1&v

Жывёліна, якая выбегла на адну з самых ажыўленых магістраляў Масквы, паслізнулася і ўпала, але, хутка падняўшыся, уключылася ў рух па левай паласе.

Відэа зняў адзін з кіроўцаў. У Маскве ласі на МКАДзе – далёка не рэдкасць, як і каровы на менскай кальцавой.

За апошнія два гады ласі рабіліся хітом рунэту тройчы. Прычым летась у лютым на скрыжаванне выйшла цэлая сям’я. Каб вывесці жывёліну з небяспекі, давялося выклікаць паліцыю.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў