Загінуў гарадзенскі паэт і журналіст Юры Гумянюк


Пра гэта стала вядома ўвечары 19 студзеня. Журналіст выпаў з гаўбца на 9-ым паверху інтэрнату.

Інтэрнат на вуліцы Сухамбаева ў Горадні месціцца каля прыватнага дому, дзе Юры Гумянюк жыў разам з маці-пенсіянеркаю. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёсць сведка таго, як журналіст сам скінуўся з гаўбца.

Юрый Гумянюк удзельнічае ў масоўцы фільма Юры Гумянюк удзельнічае ў масоўцы фільма “Сляды апосталаў”. Фота з прыватнай калекцыіЮры Гумянюк нарадзіўся 24 верасня 1969 года ў Горадні. Скончыў аддзяленне польскай мовы Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Працаваў на абласным радыё, у недзяржаўных газетах «Пагоня», «День», на радыё «Рацыя». Апошнія два гады быў гарадзенскім карэспандэнтам «Польскага радыё для Беларусі» пад псеўданімам Вацлаў Галімскі.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. За прафесійную дзейнасць Гуменюка неаднаразова затрымлівала міліцыя. Яго прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці.

Выдаў зборнікі вершаў «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Лябірынты прывіднага замку» (2000, у суаўтарстве), «Вуліца тыгровых архідэяў» (2003). Аўтар няскончанага раману «Апосталы нірваны» (кніга першая, 1995), пастаўленых у гарадзенскім лялечным тэатры п’есаў для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена», «Таямніца залатога пярсцёнка», «Каляднае падарожжа», дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004–2005).

{movie}Юры Гумянюк каментуе для “Белсату” сітуацыю, якая склалася ў беларускай літаратуры|right|8671{/movie}Аліна Каранкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў