Унітаз як падарунак дзяржаве


На пытанне, што б вы пакінулі дзяржаве пасля смерці, ад менчукоў можна пачуць дасціпныя адказы.

Днямі стала вядома, што ваенны пенсіянер з Менску Дзмітрый Ракаўчук пакінуў дзяржаве сваю кватэру. Зразумела, што большасць апытаных менчукоў думае перадусім пра сваіх дзяцей. З таго, што не шкада аддаць дзяржаве, назвалі ўнітаз, калекцыю спартовых узнагародаў, рэчы бабуль і прабабуль, студэнцкую залікоўку, альбом з паштовымі маркамі, старыя «Жыгулі». Прагучалі і абстрактныя прапановы: добрасумленнасць, здароўе, талент.

Часта людзі пыталіся: а што дзяржава для мяне зрабіла, каб я ёй штосьці ахвяраваў?

{movie}Што б вы пакінулі дзяржаве пасля смерці?|right|8642{/movie}АК паводле БелаПАН

Стужка навінаў