Кобец: такія, як суддзя Комар, могуць пайсці як на павышэнне, так і ў турму


Што чакае Вольгу Комар, якая судзіла за Плошчу?

Адзін з прысудаў, вынесеных спадарыняю Комар, – 4 гады калоніі строгага рэжыму для Васіля Парфянкова . Сёння стала вядома, што яе вызваляюць ад пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах–2010 Уладзімір Кобец кажа, што суддзі, магчыма, рыхтуюць іншае месца. Аднак людзі, якія выконваюць загады рэжыму, назаўтра самі трапляюць у турму.

{movie}Уладзімір Кобец у “Гарачым каментары”|right|8623{/movie}

Паводле палітыка, Вольга Комар магла адмовіцца ад удзелу ў палітычных працэсах. Вядомыя выпадкі, калі людзей, якія так зрабілі, ніхто не звальняў, і яны займаліся іншымі справамі. Ці будзе выпадак з Вольгаю Комар урокам для тых, хто выконвае любыя загады рэжыму? Уладзімір Кобец мяркуе, што не, бо гэтыя людзі цалкам усведамляюць, на што ідуць.

Адмыслоўца дадае, што страта пасады ні ў якім выпадку не можа быць падставаю для выкрэслівання са спісу неўязных у Еўразвяз, бо гэта ёсць расплатаю за злачынствы.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў