Беларускія арганізацыі ў Польшчы абмеркавалі супрацу


У Беларускім доме ў Варшаве Звяз для дэмакратыі ў Беларусі (ZDB), «Беларуская нацыянальная памяць», інфармацыйны офіс «Салідарнасці з Беларуссю», «Еўрапейская Беларусь», БСДГ, «Хартыя’97», асацыяцыя «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча, «Еўрарадыё» і тэлеканал «Белсат» размаўлялі пра аб’яднанне сваіх намаганняў з мэтаю прамоцыі беларушчыны.

На спатканні стварылі аргкамітэт святкавання 150-х угодак паўстання Кастуся Каліноўскага і святкавання 95-х угодак БНР.

Упершыню ўсе беларускія арганізацыі ў Польшчы дамовіліся пра супольную дзейнасць.

У.Ш./belsat.eu

Стужка навінаў