У Лос-Анджэлесе абвесцілі намінантаў на “Оскар”


У Лос-Анджэлесе абвесцілі намінантаў на сёлетнюю 85-ую кінапрэмію “Оскар”. На найбольшую колькасць узнагародаў прэтэндуе фільм “Лінкальн” Стывэна Спілбэрґа, на другім месцы – “Жыццё Пі” Энґа Лі. Апроч іх, на найлепшую стужку года намінаваныя апошняя праца Кўэнтына Тарантына “Джанга вызвалены”, “Каханне” аўстрыйскага рэжысёра МІхаэля ГАнэке, “Аперацыя Арго” Бэна Эфлека і камедыйная драма “Мой хлопец – вар’ят” Дэйвіда Расэла.

{movie}Агляд падзеяў культуры (11.01.2013) |right|8519{/movie}

Узнагароду за найлепшую жаночую ролю сярод іншых могуць атрымаць Наёўмі Ўотс, Эманюэль Рыва і Джэніфэр Лорэнс. А “Оскар” за найлепшую мужчынскую ролю можа дастацца сярод іншых Г’ю Джэкмэну, Брэдлі Купэру, Дэньелу Дэй-Льюісу. Хто пераможа, стане вядома ў апошнюю нядзелю лютага. Вядома, што на цырымоніі ўручэння “Оскара” адзначаць таксама 50-ую гадавіну Бандыяны.

Іншыя тэмы: у Горадні адкрылася выстава карцінаў рэстаўратара Уладзіміра Кіслага. У Бразіліі рыхтуюць маскі да карнавалу.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў