Затрыманні на Гарадзеншчыне працягваюцца. Гэтым разам - у Лідзе


Сілавікі працягваюць зачыстку ў рэгіёнах Беларусі. Так, праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць аб затрыманнях на Лідскім заводзе электравырабаў, піша тэлеграм-канал @Grodno_grab

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: aif.ru

Меркаваная прычына арыштаў – распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Нагадаем, днямі масавыя затрыманні адбыліся ў Шчучыне на заводзе «Аўтапровад», на ААТ «Наваградскі завод газавай апаратуры», у Ваўкавыску, Гродне, Міры.

Агляд
Аблавы ў Шчучыне і Наваградку ды суд над сваякамі палітолага. Навіны рэпрэсіяў у Беларусі
2023.11.11 23:06

СП belsat.eu

Стужка навінаў