Беларусь ліквідуе амбасаду ў Славаччыне


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову ўраду, згодна з якой беларуская амбасада ў Славаччыне спыніць сваю дзейнасць.

Працэс закрыцця амбасады мусяць завершыць да 1 снежня 2023 года.

Прычыну адпаведнага рашэння ў пастанове ўраду не называюць.

Раней, у ліпені 2021 года, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду «найсур’ёзнейшым чынам паглядзець на нашыя дыппрадстаўніцтвы ў Еўропе».

«Слухайце, ну навошта нам там трымаць кучу дыпламатаў, калі мы ўвогуле з імі не гандлюем? А палітычныя стасункі, дыпламатыя – яна не проста адсутнічае, яна на шкоду дзяржаве», – заявіў тады ён.

Нагадаем, што ў 2016–2020 гадах надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Славаччыне быў Ігар Ляшчэня, які пасля жорсткага разгону паслявыбарчых дэманстрацыяў у жніўні 2020-га асудзіў гвалт сілавікоў і падаў у адстаўку на знак пратэсту.

Hавiны
Прэм’ер Славакіі адрэагаваў на затрыманне былога беларускага амбасадара Ляшчэні
2021.08.13 09:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў