Беларусь працягнула яшчэ на паўгода забарону на вываз збожжа


Савет Міністраў Беларусі прыняў 10 красавіка пастанову аб ліцэнзаванні вывазу асобных відаў тавараў. Яе афіцыйна апублікавалі 12 красавіка.

Паводле пастановы, вываз шэрагу тавараў за межы Беларусі (і нават у краіны Еўразійскага эканамічнага саюзу) дазволены толькі паводле разавых ліцэнзіяў, якія будзе выдаваць Міністэрства гандлю пры ўзгадненні з абласнымі і Менскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

У спісе тавараў – пшаніца і мэслін, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, грэчка, проса, трытыкале, дробленае зерне і апрацаванае зерне, насенне рапсу або кользы, насенне сланечніку.

Забарону на вываз збожжа ўвялі яшчэ ў жніўні 2021 года і пасля працягвалі. Пры тым у Беларусі няма значных праблемаў са збожжам: голад не пагражае нават у неўраджайны год, запасы звычайна ёсць, праблема толькі з эфектыўнасцю сельскай гаспадаркі. А шэраг краінаў Еўразвязу тым часам заклікае забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расеі.

Hавiны
Не толькі збожжа. Літва прапануе павялічыць мыта на рыбу і гародніну з Беларусі ды Расеі
2024.04.07 08:18

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў