Амерыканскі ISW заявіў пра страту Крамлём кантролю над расейскай інфармацыйнай прасторай


Інстытут вывучэння вайны ў чарговай справаздачы піша, што Крэмль страціў цэнтралізаваны кантроль над расейскай інфармацыйнай прасторай. Сцвярджаецца, што гэта пацвердзіла спікерка МЗС Марыя Захарава падчас форума ў Маскве, прысвечанага «практычным і тэхналагічным аспектам вядзення інфармацыйнай і кагнітыўнай вайны ў сучасных рэаліях».

Від на Крэмль. Масква, Расея.
Фота: Ганна Іларыёнава / Pixabay

Прэс-сакратарка міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава прызнала, што Крэмль страціў цэнтралізаваны кантроль над расейскай інфармацыйнай прасторай, што сярод элітаў існуе міжусобіца і што прэзідэнт Уладзімір Пуцін не можа хутка гэта выправіць. Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны сцвярджае, што такія заявы Захарава зрабіла 11 сакавіка ў Маскве на форуме, прысвечаным «практычным і тэхналагічным аспектам вядзення інфармацыйнай і кагнітыўнай вайны ў сучасных рэаліях».

Спікерка МЗС таксама паскардзілася, што Крэмль не можа паўтарыць сталінскі падыход да стварэння сучаснага эквіваленту Савецкага інфармбюро.

ISW называе незразумелым тое, што «дасведчаная і высокапастаўленая прэс-сакратарка» адкрыта і публічна прызнала гэтыя праблемы.

У чарговай справаздачы Інстытут вывучэння вайны таксама паведамляе, што за содні расейскія войскі не здолелі прасунуцца ў межах Бахмута. У горадзе трываюць цяжкія баі, але найміты ПВК Вагнэра, імаверна, становяцца ўсё больш заціснутымі ў гарадскіх раёнах, таму ім цяжка дасягнуць значных поспехаў.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 11 сакавіка
2023.03.11 17:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў