Карпянкоў напярэдадні выбараў палохае беларусаў вагнэраўцамі


Унутраныя войскі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў 25 лютага будуць асабліва пільныя, а вагнэраўцы будуць гатовыя «дзесьці падключыцца». Пра гэта распавёў намеснік міністра ўнутраных справаў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, заявіўшы, што МУС падрыхтаваўся да «магчымых правакацыяў».

Мікалай Карпянкоў распавядае Азаронку пра супрацу з ПВК Вагнэра на фоне шыльды з эмблемай наймітаў. Скрыншот: Белсат

«Напярэдадні адзінага дня галасавання мы будзем праяўляць асаблівую пільнасць. Мы рыхтуемся да магчымых правакацыяў, якімі нас дзесьці захочуць здзівіць, але нас здзівіць немагчыма, – кажа Мікалай Карпянкоў. – Ну і я скажу, што з намі тут інструктары і дарадцы ПВК Вагнэра. Калі што, яны гатовыя да гэтай сітуацыі дзесьці падлучыцца, аказаць дапамогу».

Карпянкоў таксама пахваліўся, што найміты з ПВК Вагнэра працягваюць навучанне ўнутраных войскаў Беларусі ў цэнтры спецыяльнага прызначэння «Валоўшчына».

«Шосты сезон скончыўся, ужо 1600 чалавек падрыхтаваныя. Увесь вось самы баявы, самы перадавы досвед, асаблівасці сучаснай вайны, як рыхтаваць, як выкарыстоўваць, якія хітрыкі ёсць. Усе інструктары ПВК Вагнэра нам перадаюць, усім сваім баявым досведам дзеляцца, але самае галоўнае – з усімі камандамі інструктараў, якія застаюцца ў нас, у нашых частках, не ў якасці інструктараў, а ў якасці дарадцаў, калі раптам спатрэбіцца, прайшло баявое зладжванне. Людзі разумеюць адзін аднаго з паловы ўздыху», – сцвярджае Карпянкоў.

Hавiны
«Сталі лішнімі ў нашым грамадстве». Медыі адшукалі невядомыя выказванні Карпянкова пра пратэстоўцаў
2021.01.22 19:24

Мікалай Карпянкоў актыўна ўдзельнічаў у задушэнні пратэстаў у 2020 годзе. Тады ён узначальваў ГУБАЗіК. З лістапада 2020 года займае пасаду намесніка міністра ўнутраных справаў і камандуючага ўнутранымі войскамі. Тут ён таксама вядзе бурную дзейнасць, у прыватнасці, стварае атрады спецыяльнага прызначэння. Напрыклад, пад ягоным кіраўніцтвам з’явіліся «Рысь», «Смерч», «Беркут». З прыездам ПВК Вагнэра ў Беларусь Карпянкоў больш за ўсіх з сілавікоў публічна ўзаемадзейнічае з наймітамі.

Агляд
Выцек запіс выступу Карпянкова перад спецназам: пра вагнэраўцаў, каліноўцаў і эмігрантаў
2023.10.23 21:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў