Згарэў другі Дом культуры за два тыдні


10 студзеня каля 3-й гадзіны ночы ў МНС паведамілі, што ў вёсцы Аголічы Петрыкаўскага раёну гарыць сельскі Дом культуры. Праз 15 хвілінаў ратаўнікі прыбылі на месца пажару, але да гэтага часу дах клубу ўжо быў цалкам ахоплены агнём.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, Дом культуры пабудавалі ў 1956 годзе. У цаглянай частцы месцілася бібліятэка, яе фонд складаў каля 500 кніг. Аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у клубе не было, будынак ацяпляўся печчу.

У выніку пажару знішчаныя дах, столевае перакрыцце, мэбля і кнігі, пашкоджаныя сцены Дому культуры. Прычына пажару высвятляецца, ацэньваюцца матэрыяльныя страты.

Нагадаем, напярэдадні Новага года ў Гомельскай вобласці пажар знішчыў яшчэ адзін Дом культуры – у вёсцы Ка́параўка Рэчыцкага раёну.

belsat.eu

Стужка навінаў