На дзяржаўным тэлебачанні СТВ страйкуюць працаўнікі


З-за страйку відэаінжынераў тэлеканалу ў эфір не выйшлі навіны спорту.

Большая частка відэаінжынераў ЗАТ “Столичное Телевидение” (СТВ) 7 снежня не выйшла на працу.

Праз страйк працаўнікоў на канале не было трансляцыі двух спартовых блокаў, якія гледачы чакалі пасля выдання навінаў а 13:30 і 16:30.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, страйк арганізавалі інжынеры відэамантажу, якія працуюць паводле дамовы найму, пратэстуючы супраць маленькай, на іхную думку, зарплаты.

СТВ пакуль не каментуе інцыдэнту.

Паводле БелаПАНу

Глядзі таксама
Каментары