Міліцыя ўварвалася ў будынак Свабоднага тэатру ў Менску


У гэты час акторы паказвалі «палітычны» спектакль «Спасцігаючы каханне».

Як паведаміў кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін, міліцыянты прыйшлі ў памяшканне, якое арандуе трупа, на падставе выкліку суседзяў.

Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі менеджара тэатру Святланы Сугакі і загадалі да заўтра падрыхтаваць пашпартныя звесткі ўсіх актораў.

«Наведванні міліцыянтамі спектакляў Свабоднага тэатру адбываюцца рэгулярна. У двух выпадках яны скончыліся арыштам усіх прысутных. І заўсёды працаўнікі праваахоўных структураў кажуць пра тое, што іх выклікалі суседзі, хоць ніякіх суседзяў у нас тут няма – гэта асобны будынак. Да таго ж будынак мае гукавую ізаляцыю, і прэтэнзіяў ні ў кога быць не можа», – сказаў Мікалай Халезін.

Спектаклі Свабоднага тэатру праходзяць у Беларусі падпольна. «Спасцігаючы каханне» – п’еса пра выкрадзенага ды забітага ў Беларусі бізнесоўца і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і ягоную жонку Ірыну.

Паводле charter97.org

Глядзі таксама
Каментары