Зміцер Вайцюшкевіч павіншаваў «Белсат» з 5-годдзем


{movie}Вайцюшкевіч павіншаваў «Белсат» з 5-годдзем|left|7951{/movie}«Гледзячы на «Белсат», што быў напачатку – пяць гадоў таму, і той, што цяпер, усё ж такі розніца ёсць і рост таксама ёсць. Зычу каналу «Белсат» плённасці, аб’ектыўнасці і быць бліжэй да беларускіх справаў», – сказаў музыка.

«Вялікае значэнне мае існаванне такога каналу. Людзям патрэбная, па-першае, інфармацыя, па-другое, роднае слова, бо мы нарадзіліся ў Беларусі і нам патрэбнае беларускае тэлебачанне», – мяркуе Зміцер Вайцюшкевіч.

«Белсат» – адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. 10 снежня разам з вамі мы святкуем свой юбілей! За гэтыя 5 гадоў мы змяніліся да непазнавальнасці! Мы пачыналі з некалькіх гадзінаў трансляцыі, а навіны выходзілі ў запісе і без вядоўцаў. Цяпер жа нашыя гледачы могуць атрымліваць аператыўна самую актуальную інфармацыю і аналітыку ў трохгадзінным інфармацыйным блоку «Студыя «Белсат».

belsat.eu

Стужка навінаў