Турыстычны тэлевізар і апарат з «содавай»: у Маскве паказалі рэчы эпохі СССР.


Рэчы, знаёмыя кожнаму з тых часоў, калі выбару ў крамах не было, дый па тое нешматлікае, што выставілі на прылавак, выстройваліся чэргі. {movie}Агляд падзеяў культуры (05.12.2012)|left|7904{/movie}

Прадметы побыту савецкіх часоў можна паглядзець на выставе ў Маскве. Некаторыя з іх цяпер уяўляюць амаль навуковы інтарэс.

На выставе можна пабачыць як звыклую мінімалістычную савецкую мэблю, так і экзатычныя рэчы з той эпохі – напрыклад, турыстычны тэлевізар, або апарат з газіроўкаю, які ўжо зрабіўся сімвалам. Побач стаяць тэхнічныя прыстасаванні з недарэчным дызайнам і цалкам зграбныя на выгляд радыёпрыёмнікі.

На сценах – плакаты і афішы часоў „саўка”. Найбольшым жа інтарэсам карыстаюцца савецкія аўтамабілі, некаторыя з якіх захаваліся ў выдатным стане.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. Выстава «Belarus Press Photo» адчынілася ў Горадні.

belsat.eu

Стужка навінаў