Маскву чакае самая снежная зіма за апошнія 50 гадоў


Расейская сталіца прачнулася пад моцны снегапад, да якога камунальныя службы традыцыйна былі непадрыхтаваныя.

Толькі за сёння выпала 16 см снегу, што ўдвая больш за норму. Сіноптыкі прагназуюць, што да канца тыдня ападкі сягнуць нават паўметра. {movie}Снегапад у Маскве і Хокайдо|right|7776{/movie}

Нечаканы снегапад ударыў таксама па паўночнай частцы Японіі, дзе надвор’е паралізавала ўсю выспу Хакайда. Японскія сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя вятры, навальніцы і ўзмацненне снегападу. Электрычнасць знікла больш як у 40 тыс. дамоў.

belsat.eu

Стужка навінаў