Наркевіч: Беларускі баксёр паказаў французу "бітву на Бярэзіне"


У дзень 200-годдзя паразы Напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіне беларускі баксёр Сяргей Рабчанка заваяваў званне чэмпіёна Еўропы, перамогшы француза Сэдрыка Віцю́ (Cédric Vitu).{movie}Наркевіч: Беларускі баксёр паказаў французу Беразіну|left|7757{/movie}

Бой адбыўся 24 лістапада на «Манчэстэр Арэне» ў Брытаніі. Хоць французскі спартовец лічыўся фаварытам, беларус Сяргей Рабчанка аказаўся мацнейшым. Прадстаўнік Беларусі пацвердзіў званне наймацнейшага байца ў Еўропе і заваяваў сярэбраны пояс чэмпіёна свету Сусветнай баксёрскай рады (World Boxing Council, WBC) у вагавай катэгорыі да 69,9 кг.

Старшыня Беларускай федэрацыі прафесійнага боксу Генадзь Наркевіч з гэтай нагоды правёў гістарычную паралель: «24 лістапада Рабчанка ўчыніў, прабачце за каламбур, Бярэзіну для французаў».

На ягонае меркаванне, гэтая сустрэча адкрыла новы этап у развіцці беларускага боксу.

{movie}Рабчанка: Я стаміўся, б’ючыся з французам|left|7758{/movie}Сам Рабчанка прызнаўся, што вельмі стаміўся ў баі з французам, які ўразіў майстэрствам і разнастайнасцю тактыкі. Беларускі спартовец рыхтаваўся да спаткання на рынзе каля чатырох месяцаў.

«Гэта не магло не адбіцца на маім маральным стане, але ў выніку поспех ёсць», – падкрэсліў пераможца.

belsat.eu

Стужка навінаў