Ці зможа Лукашэнка пасябраваць з Еўразвязам?


{movie}Ці зможа Лукашэнка пасябраваць з Еўразвязам?|left|7756{/movie}У апошнім інтэрв’ю заходнім журналістам прэзідэнт Беларусі паскардзіўся, што Аб’яднаная Еўропа не хоча ісці яму насустрач, у той час як афіцыйны Менск «на патрабаванні Еўразвязу і асобных палітычных дзеячаў зрабіў гэтулькі крокаў, што можна было прайсці 10 км».

Журналісты «Белсату» спыталі жыхароў Менску, ці магчымае сяброўства Лукашэнкі і ЕЗ, да якога, прынамсі на словах, так імкнецца кіраўнік нашае дзяржавы.

Большасць апытаных мяркуюць, што Беларусі варта падтрымліваць добрыя стасункі з краінамі Захаду і, сярод іншага, з Еўразвязам. Аднак некаторыя лічаць, што галоўны партнёр і самы вялікі сябар Беларусі – гэта Расея. «Расея неяк бліжэй, усе сюды едуць, заможныя людзі. У іх тут інтэрас у любым выпадку ёсць. А Еўразвяз неяк асобна», – выказваецца адзін з рэспандэнтаў.

«Пакуль Лукашэнка першы не пойдзе на нейкія саступкі, Еўразвяз таксама нічога не будзе рабіць, – лічыць менчук. – Мы не можам увесь час браць тое, што нам патрэбна, ад Расеі. Трэба нешта браць ад ЕЗ і штосьці яму даваць».

«У нашай краіны вялікія перспектывы нават з такім прэзідэнтам. У Еўразвязе пра яго думаюць добра, але пакуль што, напэўна, не да канца. Чагосьці баяцца, напэўна. Але будучыня ёсць», – мяркуе іншая рэспандэнтка.

belsat.eu

Стужка навінаў