Імпрэза да дня народзінаў Караткевіча скончылася тостам за ворагаў (+ відэа з песняю Аракеляна)


{movie}Павел Аракелян – “Ворагам” (на вершы У. Караткевіча)|left|7729{/movie}“Мы сказалі, што хацелі”, – пракаментаваў гэта адзін з выступоўцаў, лідар гурта “The Outsiders” Павел Аракелян.

На літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 82-м угодкам з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у Менскую абласную бібліятэку імя Пушкіна прыйшло столькі людзей, што яны не змясціліся ў зале.

Апрача прэзентацыі новай аўдыёкнігі “Ладдзя роспачы ды іншыя аповесці”, гасцей чакала разгорнутая музычная частка. Яе падрыхтавалі Лявон Вольскі, Юрый Дзмітрыеў (гурт “Троіца”), Павел Аракелян і ягоны джаз-бэнд “The Outsiders”, а таксама Зміцер Бартосік.

Дырэктар выдавецтва “BelTonMedia” Алесь Квіткевіч распавёў, што пасля таго, як у іх выйшла некалькі аўдыёкнігаў пісьменніка, яны вырашылі зладзіць імпрэзу для людзей, якім дарагі Уладзімір Караткевіч.

Павел Аракелян прызнаўся, што ягоны ўлюбёны твор Караткевіча – не ўсхваленая крытыкамі “Сівая легенда”. Скончылася імпрэза песняю на верш “Амаль хрысціянскі тост за ворагаў”.{movie}Павел Аракелян пра імпрэзу, прысвечаную Караткевічу|left|7730{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў