«Дабравольцаў» асудзяць 26 лістапада?


Феміда паставіць кропку ў справе змагання бацькоў з Міністэрствам адукацыі

Чыноўнікі хочуць закрыць грамадскае аб’яднанне «Добрая воля» за тое, што яго сябры знайшлі шматлікія парушэнні ды злоўжыванні ў працы міністэрскіх работнікаў.

{movie}Яўген Скарабагаты пра трэці суд над “Добраю воляй”|left|7679{/movie}Сёння, 23 лістапада, прайшло трэцяе паседжанне ў справе закрыцця арганізацыі. На ім прадстаўнікі міністэрства чарговы раз паўтарылі свае прэтэнзіі: «Добрая воля» незаконна выкарыстоўвала сімволіку, бланк і друкі.

Паводле дырэктара аб’яднання Леаніда Скорабагатага, большасць прэтэнзіяў мае абсалютна фармальны характар. Пры гэтым на кожную заўвагу аб’яднанне мае дакументальнае пацверджанне таго, што яна або неабгрунтаваная, або ўжо неактуальная.

«Добрая воля» спецыялізуецца ў абароне правоў дзяцей, у тым ліку дзяцей-сіротаў. У межах «Добрае волі» стварылі таксама «антыбюракратычны камітэт грамадскага кантролю». Актывісты арганізацыі ды бацькі, з якімі яна працуе, зацікавіліся сістэмаю размеркавання сродкаў на падтрыманне сіротаў, якія жывуць у прыёмных сем’ях.

У 2011–2012 гадах група шматдзетных і прыёмных бацькоў, сябраў арганізацыі, выявіла шматлікія парушэнні ды злоўжыванні ў апараце Міністэрства адукацыі, пра што і праінфармавала кіраўнікоў ведамства. Аднак замест таго, каб зрабіць адпаведныя захады, чыноўнікі паскардзіліся на «Добрую волю» ў Міністэрства юстыцыі.

Суд мае абвесціць сваю пастанову ў панядзелак, 26 лістапада.

belsat.eu

Стужка навінаў