Чым небяспечная афрыканская чума?


Беларусь забараніла ўвозіць свініну з Расеі.

Хворых дзікоў у Маскоўскай вобласці выявіў «Россельхознадзор». У сувязі з гэтым Беларусь з 23 лістапада забараніла экспарт свіней, свініны (у тым ліку мяса дзікоў) і мясных вырабаў. Забарона датычыць скуры, рагоў, капытоў, шчаціння, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дадаткаў для жывёлы, а таксама абсталявання, якое выкарыстоўвалі для ўтрымання, забою і разбору тушаў.

{movie}Беларусь баіцца афрыканскай чумы свіней|left|7678{/movie}У Латвіі ж зарэгістравалі адзін выпадак класічнай чумы свіней, таму адтуль прывозіць адпаведную прадукцыю таксама нельга.

Афрыканская чума свіней вельмі лёгка разносіцца, хвароба працякае хутка і ў вострай форме. Смяротнасць складае 98–100 %. Лекаў ад яе не існуе, сродкаў прафілактыкі – таксама. Небяспекі для людзей яна не нясе.

Класічная чума свіней – вірусная хвароба. Ёю могуць заразіцца толькі свойскія свінні ды дзікі. Хворых жывёлінаў не лечаць, а адразу забіваюць на мяса. Захворванне таксама нясе велізарныя эканамічныя страты гаспадаркам. З заражанага статку гіне 80–100 % асобінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў