«Белсат» запрашае на он-лайн-трансляцыю з караткевічаўскай імпрэзы!


Шаноўныя сябры! Імпрэза, прысвечаная народзінам Караткевіча адбудзецца ў памяшканні дзяржаўнай установы – Менскай абласной бібліятэкі. А ў дзяржаўных установах не заўсюды радыя бачыць незалежных журналістаў… З вялікай прыкрасцю мусім вам паведаміць, што запланаванай онлайн трансляцыі, арганізаванай сіламі “Белсату”, на нашым сайце не будзе.

Тым не менш, он-лайн трансляцыю вы зможаце пабачыць на сайце нашых сяброў – на старонцы prastora.by. Праз некаторы час відэа (якім чынам – сакрэт і канспірацыя , усё ж мае з’явіцца і ў нас. Але – толькі самае цікавае.

Бадай найлепш у гэтай сітуацыі пасуе цытата з нашага беларускага класіка:

– Там мы стаялі пад чыстым небам, – вінавата сказаў палачанін. – А тут такая цемра. Такая свінячая цемра!

– Кінь. Чалавек носіць сваё неба з сабою
“.

Ці будзе над намі чыстае неба ці свінячая цемра – залежыць ад кожнага з нас.

Падчас культурніцкай імпрэзы адбудзецца прэзентацыя аўдыякніг славутага пісьменніка.

У вечарыне возьмуць удзел Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Лявон Вольскі, Андрэй Каляда і Аляксей Рагуля. Пра музычнае афармленне падбаюць Павел Аракелян з гурта «The Outsiders», Юрый Дзмітрыеў з «Троіцы» і бард Зміцер Бартосік. Арганізатары абяцаюць здзівіць прысутных адмысловым СЮРПРЫЗАМ!

belsat.eu

«Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца», дак. фільм

Стужка навінаў