Карбалевіч: Прэзідэнт у канфлікце з урадам


Прычыны рознагалосся ў вярхах вынікаюць з розных падыходаў да сацыяльна-эканамічнай палітыкі, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.{movie}Карбалевіч: Прэзідэнт у канфлікце з урадам|left|7625{/movie}

«Лукашэнку патрэбны рост ВУП, рост заробкаў, бо гэта ўплывае на ягоны рэйтынг», – падкрэсліў палітолаг. Задача ўраду, на ягоную думку, – абараніць беларускую эканоміку ад зрыву, падобнага да леташняга. Любыя спробы штучнага падвышэння ВУП звязаныя з паступленнем дадатковых сродкаў у эканоміку. Гэта ж, звярнуў увагу адмыслоўца, можа разбурыць фінансавую сістэму і прывесці да дысбалансу на валютным рынку.

Канфлікт паміж Лукашэнкам і ўрадам, на думку палітолага, заключаецца ў разыходжанні інтарэсаў: «Урад зыходзіць з чыстай эканомікі, больш рацыянальна глядзіць на сітуацыю і стараецца рабіць захады для фінансавай стабілізацыі». Патрабаванні Лукашэнкі забяспечыць хуткі рост ВУП, лічыць Карбалевіч, могуць прывесці да страты стабільнасці.

«Лукашэнка – папуліст. Ён хоча паказаць, што турбуецца пра народ, а ўрад – някемлівы, не выконвае мудрых загадаў прэзідэнта», – заўважыў палітолаг. Паводле яго, міністры не тлумачаць кіраўніку Беларусі ўсёй складанасці сітуацыі, бо баяцца непрадказальнай рэакцыі Лукашэнкі.

Як зазначыў Карбалевіч, прэзідэнт з дапамогаю загадаў намагаецца дзеяць у эканоміцы, дзе кіруюць зусім іншыя прынцыпы.

belsat.eu

Стужка навінаў