Праз мяжу не пусцілі за каментар пра заробкі?


Сёння на ўкраінска-беларускай мяжы без тлумачэння прычынаў затрымалі каардынатара моладзевай сеткі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэя Стрыжака.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Facebook’у». «Мяне затрымалі на памежным пераходзе Новая Гута. Абвінавачання не выставілі. Затрымліваў старэйшы лейтэнант Раман Тофан. Я дастаўлены ў службовае памяшканне а 14:25», – удакладніў Андрэй Стрыжак.

На гэты момант ён можа выходзіць у сеціва праз тэлефон. «Пакуль будзе магчымасць – буду паведамляць навіны. Пакінулі аднаго ў кабінеце. Можа, проста ўстаць і сысці?» – жартуе актывіст.

На мінулым тыдні Андрэй Стрыжак агучыў праз медыі сваё стаўленне да забароны працаўнікам заводу «Сарыя Бія-Індастрыз» раскрываць велічыню іхных заробкаў. «Працадаўца гэта робіць для таго, каб схаваць інфармацыю пра агульны эканамічны стан прадпрыемства. Гэта маглі зрабіць таксама і для таго, каб выключыць магчымасць прамысловага шпіянажу ці, як сцвярджаюць крыніцы на прадпрыемстве, «нармалізаваць атмасферу ў калектыве», гэта значыць, папросту суняць незадаволенасць з нізкіх заробкаў», – заявіў ён сайту «Хартыя-97».

belsat.eu

Стужка навінаў