Канстанцінаў: Буду ствараць фонд дапамогі наваполацкаму «шпіёну»


Лідар Саюзу маладых інтэлектуалаў Яўген Канстанцінаў заявіў пра свой намер зарганізаваць грамадскае падтрыманне Андрэя Гайдукова, абвінавачанага ў здрадзе Айчыне.{movie}Канстанцінаў: Буду ствараць фонд дапамогі Гайдукову|left|7577{/movie}

Актывіст расказаў «Белсату», што цяпер беспрацоўны: яго звольнілі з менскай крамы, дзе маладзён працаваў ахоўнікам. Кіраўнік маладых інтэлектуалаў паведаміў, што пакуль не шукае працы, але ў найбліжэйшай будучыні збіраецца гэтым заняцца. У планах Канстанцінава таксама стварыць фонд дапамогі абвінавачанаму ў здрадзе Айчыне Андрэю Гайдукову, які быў ягоным намеснікам ў Саюзе маладых інтэлектуалаў.

Звальненне Яўгена, як цвердзіць актывіст, адбылося пад ціскам спецслужбаў: «Яны рэпрэзентаваліся як працаўнікі міліцыі. Прыходзілі да кіраўніцтва, пыталіся, хто я такі і чым займаюся, ці чула кіраўніцтва пра Саюз маладых інтэлектуалаў».

Лідар моладзевай суполкі падкрэсліў, што пасля гэтага яго двойчы выклікалі на размову ўласнікі крамы: «Яны цікавіліся, чаму ўтойваў, што я палітычны актывіст». У выніку кіраўніцтва пастанавіла пазбавіцца праблемаў і звольніць Канстанцінава.

Актывіста ўжо звальнялі праз ягоную грамадскую дзейнасць летась з наваполацкага «Нафтану». На мясцовых выбарах 2010 года ён быў адзіным незалежным кандыдатам у горадзе. На прэзідэнцкіх выбарах Яўген актыўна працаваў у ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева. Канстанцінаў таксама сябра праваабарончага праекту «ГейБеларусь».

belsat.eu

Стужка навінаў