Які ён, жывапіс часу будовы камунізму? Агляд падзеяў культуры.


650 працаў 200 мастакоў – і ад усіх іх вее духам камунізму. У Нацыянальнай бібліятэцы Бухарэсту выставілі творы, што паўсталі ў перыяд з 1950-га да 1990-га года. Таму і ахрысцілі гэтую экспазіцыю „выставаю не мастацтва, а эпохі”. {movie}Агляд падзеяў культуры (14.11.2012)|left|7502{/movie}

РУКСАНДРА ГАРАФ’ЯНУ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
„Мастакі выжывалі як маглі, кожны па-свойму. Пад назвамі тыпу „Гідра-меліярацыя”, „Найлепшы працаўнік”, „Мастак эпохі” стваралася мастацтва. Мяне не хвалююць назвы, яны выратавалі шмат мастацкіх твораў”.

Экспазіцыя падзеленая на дзве часткі. Асобна – выставы прызнаных у савецкую эпоху творцаў, асобна – тых, хто працаваў у малавядомых тады стылях экспрэсіянізму і кубізму.

МАРЫН ГЕРАСІМ, МАСТАК:
„Не ўсе ішлі на кампраміс з камуністычным рэжымам. Былі мастакі, якія здолелі супрацьстаяць яму: некаторыя наўпрост, некаторыя – трымаючыся высокіх стандартаў. Сапраўднае мастацтва – гэта адна з формаў супраціву”.

Выстава атрымала рэзананс далёка за межамі Румыніі, даказаўшы, што стыль “Пралеткульт”, які быў у фаворы пры “саветах”, не быў адзіным, што існаваў у Румыніі часоў Савецкага Саюзу.

Іншыя тэмы: у Менску выступілі найлепшыя беларускія і ўкраінскія бубначы. У Парыжы паказалі кітайскі цынічны рэалізм.

belsat.eu

Стужка навінаў