Яшчэ адно ведамства ў Беларусі атрымала права ставіць апастыль


З 10 красавіка Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэнаў пачаў ставіць апастыль і атрымаў права ажыццяўляць консульскую легалізацыю дакументаў, заўважыў Reform.by.

Апастыль. Крыніца: russisch-belarusisch.de

Цэнтр будзе ставіць апастыль на наступных дакументах:

  • пасведчаннях і даведках органаў ЗАГСу;
  • выпісках з адзінага дзяржаўнага банку звестак аб правапарушэннях, якія выдаюцца органамі ўнутраных справаў;
  • даведках аб стане здароўя і выпісках з медычных дакументаў, якія выдаюцца ўстановамі аховы здароўя;
  • выпісках з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выдаюцца Міністэрствам юстыцыі;
  • іншых відах дакументаў, магчымасць апастылю для якіх вызначаецца пры разглядзе дакументаў.

У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў дакументы прымаюцца штодня, але па папярэднім запісе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў