Палітвязня Рыгора Кастусёва хочуць перавесці на турэмны рэжым


Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», суд Івацэвіцкага раёну 15 студзеня разгледзіць пытанне па замене палітвязню Рыгору Кастусёву рэжыму ўтрымання.

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Фота: TUT.BY

Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню зліквідаванай уладамі Партыі БНФ могуць перавесці на турэмны рэжым.

Кастусёў мае сур’ёзныя праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Нагадаем, у верасні 2022 году Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Палітык віну не прызнаў.

У снежні палітвязня этапавалі ў ПК № 22, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Сваякі Кастусёва раней заяўлялі, што ў калоніі ён «праводзіць шмат часу ў штрафным ізалятары».

Hавiны
Палітвязня Рыгора Кастусёва шмат часу трымаюць у ШІЗА
2023.09.12 10:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў