Як сляпым удаецца гуляць у футбол?


«Патрэбныя гады трэнаванняў, каб навучыцца чуць мяч», – кажа трэнер віцебскай каманды сляпых футбалістаў Алег Кірылаў.

У камандзе – шэсць чалавек, якія страцілі зрок у дзяцінстве або ў дарослым веку. Яе заснавалі ў 2008 годзе з ініцыятывы Паралімпійскага камітэту Беларусі.

{movie}Трэнаванне сляпых футбалістаў у Віцебску|left|7448{/movie}Спартоўцы ідуць у залу, трымаючы рукі на плячах суседа. Падчас трэнавання надзяваюць на вочы адмысловыя маскі – каб іншыя гульцы выпадкова не трапілі пальцам. Мячы таксама адмысловыя: унутры зашытыя малыя бляшанкі з металёвымі шарыкамі, дзякуючы чаму лепш чуваць, дзе цяпер мяч.

Для сляпых футбалістаў гульня складаецца з двух таймаў па 25 хвілінаў. Каб матч не быў гульнёю ў хованкі, гульцы мусяць уголас паведамляць, дзе менавіта яны знаходзяцца.

Дзмітрый Халадовіч страціў зрок у раннім дзяцінстве, таму ніколі не бачыў мяча. Футбол падабаецца яму менавіта тым, што сляпы можа рухацца. Юрый Ардынаў аслеп некалькі гадоў таму ў выніку няшчаснага выпадку. Ён кажа, што футбол вельмі дапамагае яму ў штодзённым жыцці – цяпер хлопец лепш арыентуецца на вуліцы.

Першы «сляпы» матч адбыўся ў 1986 г. у Іспаніі. У 2004 г. футбол абвесцілі паралімпійскім відам спорту. У Беларусь ён прыйшоў зусім нядаўна.

Belsat.eu

Стужка навінаў