Лябедзька выказваецца за папярэднія выбары «адзінага»


Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) падтрымала працэдуру вылучэння адзінага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва праз праймарыз.{movie}Лябедзька: АГП – за праймарыз|left|7390{/movie}

«Мы не бачым іншай альтэрнатывы. Праймарыз – гэта тое, што дае магчымасць выйсці не проста на кандыдата ад апазіцыі, а на лідара прыхільнікаў пераменаў», – падкрэсліў Лябедзька.

Ён нагадаў, што ўпершыню ідэя правесці праймарыз узнікла яшчэ ў 2004 годзе, а ў 2009-м прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацыяў выпрацавалі саму́ю працэдуру, якая, на думку Лябедзькі, з часам толькі палепшылася.

«У нас ёсць палітычная воля для таго, каб ісці на рэалізацыю гэтага праекту. Не хацелася б рабіць гэта ў адзіноце – у адзіночку гэта проста немагчыма зрабіць», – адзначыў лідар АГП. Ён звярнуў увагу, што ягоная партыя гатовая рэалізаваць ідэю выбараў «адзінага» разам з іншымі палітычнымі сіламі.

АГП, паводле Лябедзькі, будзе працягваць кампанію «За свабодныя выбары без Лукашэнкі» ды шукаць сцэнары, якія не супадаюць са сцэнарамі дзейнай улады.

«Досвед парламенцкай кампаніі паказвае: тое, што прапаноўваецца як нестандартныя крокі, ставіць у тупік уладу і прыносіць хай невялікія, але дывідэнды», – лічыць палітык.

belsat.eu

Стужка навінаў