Суд супраць таго, каб Някляева адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе


З адпаведнаю просьбаю звяртаўся адвакат Уладзімір Букштынаў.

6 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску адхіліў хадайніцтва адваката Уладзіміра Букштынава пра змену ягонаму падапечнаму, экс-кандыдату на прэзідэнта Уладзіміру Някляеву, меры стрымання. Судовае паседжанне было закрытым. Адвакат прасіў, каб на яго даставілі Някляева, аднак гэтага не зрабілі.

Паводле Уладзіміра Букштынава, галоўным матывам суда стала тое, што палітыка абвінавачваюць у асабліва цяжкім злачынстве – арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Адвакат мае намер абскардзіць судовае рашэнне. Паводле ягоных звестак, Някляеў цяпер утрымліваецца ў камеры ізалятару КДБ, і ў шпіталь яго не змяшчалі.

Нагадаем, што Уладзіміра Някляева моцна збілі ўвечары 19 снежня каля офісу кампаніі “Гавары праўду!” у Менску. Гэта здарылася за гадзіну да пачатку акцыі пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. На той момант палітык яшчэ меў статус кандыдата на прэзідэнта. У ноч на 20 снежня працаўнікі спецслужбаў вынеслі яго з рэанімацыі і адвезлі ў ізалятар КДБ. 29 снежня ў Някляева здарыўся гіпертанічны крыз.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары