Дзяды у Лошыцкім яры (абноўлена)


Сёння ў Менску ўзгадваюць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Прапаноўваем вашай увазе он-лайн-рэпартаж з відэазлучэннямі з месца правядзення акцыі.

13:45

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі ды запалілі знічы ў Лошыцкім яры. Акцыя скончылася.



13:15

{movie}Валерый Буйвал зачытвае зварот Пазняка|left|7307{/movie}Што за акцыя без сваркі? Валерый Буйвал зачытаў зварот Зянона Пазняка, у якім лідар КХП – БНФ называе гісторыка Ігара Кузняцова «падпалкоўнікам», які ладзіць «экскурсіі ілжы для замежнікаў і дыпламатаў» з мэтаю «фальсіфікацыі Курапатаў і польскай нацыянальнай памяці, з мэтаю выклікаць непаразуменні паміж беларусамі і палякамі».

13:06

Удзельнікі акцыі дайшлі да Лошыцкага яру. Пачынаюцца першыя прамовы.

12:57

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!», чуваць таксама жалобныя і патрыятычныя песні. Шмат хто ўзяў з сабою кветкі і свечкі.

12:42

Міліцыянты ў цывільным ідуць па баках калоны, некаторыя з іх здымаюць шэсце і твары ўдзельнікаў акцыі на камеры.

12:32

Рушыла шэсце. Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, шмат хто мае бел-чырвона-белыя сцягі.

12:20

Сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Ёсць і міліцыянты, у цывільным ды ў форме, большасць сядзіць у машынах ды назірае за зборам удзельнікаў акцыі.

12:15

«Менавіта ў Лошыцкім яры былі расстраляныя прадстаўнікі беларускай эліты, пісьменнікі», – гаворыць намеснік старшыні КХП – БНФ Юрый Беленькі.

{movie}Юрый Беленькі пра растрэлы ў Лошыкім яры|left|7306{/movie}

«Пасля таго як Зянон Пазняк адкрыў Курапаты і прайшла інфармацыя ў прэсе, што ёсць падобнае месца ў Лошыцы, імгненна ўлады прыгналі вялікую колькасць МАЗаў з зямлёй, і яр быў проста засыпаны. На яго месцы зрабілі гаражы», – гаворыць Юрый Беленькі.



















12:00

Пачынаюць збірацца ўдзельнікі акцыі.

Лошыцкі яр – адно з дзевяці месцаў у сталіцы, дзе ў 1930–1940-я гг. органы НКВД расстрэльвалі бязвінных людзей. Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ атрымала дазвол на шэсце і мітынг у Лошыцкім яры, прысвечаныя дню памінання продкаў «Дзяды».

Колькасць удзельнікаў акцыі – да 500 чалавек.

На месцы пакарання і пахавання ахвяраў сталінізму ў Лошыцкім яры ў 1995 г. з ініцыятывы БНФ «Адраджэнне» і таварыства «Мартыралог Беларусі», якое існуе пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны, паставілі драўляны крыж вышынёю 5 м паводле праекту мастака Міколы Купавы. На папярочцы крыжа тэкст: «Ахвярам бальшавіцкага тэрору».



Просмотреть Шэсьце ў Лошыцкі Яр. 4 лістапада 2012 на карте большего размера

Мапа dziady2012.org

belsat.eu

Стужка навінаў