У Менску прайшлі першыя паказы Тыдня беларускай моды. Агляд падзеяў культуры


І да сучасных беларускіх творцаў – у свеце фэшн-індустрыі. У Менску прайшлі першыя паказы Тыдня беларускай моды. Адною з самых чаканых дэманстрацыяў была мужчынская калекцыя на сезон вясна-лета ад віцебскай дызайнеркі Людмілы Тараканавай, якую летась прызналі самаю крэатыўнаю праектанткаю Беларусі. Прыгожа аж занадта – падзяліліся ўражаннямі наведніцы паказу.

НАВЕДНІЦА ТЫДНЯ МОДЫ:
“Крыху страшна, калі такія маладыя людзі пачнуць на вуліцу так хадзіць, бо мы, дзяўчаты, на іх фоне будзем губляцца… Таму небяспечна!” {movie}Агляд падзеяў культуры (02.11.2012)|right|7283{/movie}

Агулам жа на пятай Belarus fashion week пакажуць свае калекцыі 15 дызайнераў, сярод якіх ёсць расейскія і ўкраінскія майстры. Апроч подыумных паказаў у межах імпрэзы праходзяць майстар-класы і конкурсы, спектаклі і кінапрагляды. Тыдзень моды працягнецца да нядзелі, усе паказы праходзяць у Палацы мастацтваў.

Іншыя тэмы: у Менску стартаваў адзін з самых буйных праектаў, прысвечаных творчасці Марка Шагала. У Мехіка адкрылі новы музей мая.

belsat.eu

Стужка навінаў