Алег Манаеў адказаў на крытыку апазіцыі


https://youtu.be/FBBqMbuYYN4
Такую рэакцыю на апошняе даследаванне НІСЭПД ён прадказваў у інтэрв’ю «Белсату».

За два дні да таго, як інтэрнэт-рэсурс «Хартыя’97» надрукаваў артыкул «Сацыялогія» пра дыктатуры», кіраўнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў даў інтэрв’ю «Белсату».

{movie}Алег Манаеў прадказвае крытыку даследвання НІСЭПД|left|7127{/movie}У размове ён, у прыватнасці, распавёў, чаму вынікі даследавання адносна яўкі на апошніх парламенцкіх выбарах не супадаюць з падлікамі незалежных назіральнікаў. У размове кіраўнік НІСЭПД прадбачыў рэакцыю з боку апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння Алег Манаеў адказаў на крытычны матэрыял у вялікім інтэрв’ю. «Калі палітыкі бачаць выгадныя для іх лічбы, яны цытуюць іх, выкарыстоўваюць у сваіх праграмах, на партыйных з’ездах, у справаздачах. Калі якія-небудзь лічбы ім не падабаюцца, яны пачынаюць крытыкаваць», – сказаў ён.

Як адзначыў прафесар, гэта далёка не першы выпадак, калі вынікі апытанняў НІСЭПД падвяргаюцца крытыцы. Калі лічбы не падабаюцца прадстаўнікам улады, яны кажуць, што інстытут «праплачаны Захадам». Калі ж вынікі апытанняў не падабаюцца апазіцыянерам, яны заяўляюць, што прадстаўнікі НІСЭПД «ці ўладаю купленыя, ці фактар страху на іх уплывае, ці яны наогул не прафесіяналы», адзначыў сацыёлаг.

Ён заўважыў яшчэ адзін цікавы момант. Вынікі таго ж вераснёўскага апытання пра тое, што геапалітычныя перавагі беларусаў схіляюцца да Еўропы, актыўна выкарыстоўваюць прадстаўнікі апазіцыі. «Паўстае пытанне: калі апытанне дрэннае, як жа вы з яго выдзіраеце адну лічбу і лічыце яе нармальнаю, а іншай лічбе не давяраеце, бо апытвалі не тых?» – кажа Манаеў.

НІСЭПД прапаноўваў апазіцыі дапамогу, але яе не прынялі

Эксперт НІСЭПД Сяргей Нікалюк паведаміў, што перад парламенцкімі выбарамі сацыёлагі прапаноўвалі апазіцыі распрацаваць пісьменную, навукова абгрунтаваную выбарку выбарчых участкаў па раёнах і абласцях, на якіх варта весці назіранне.

«У нас у краіне 6 тыс. участкаў. Усе іх ахапіць паўнавартасным назіраннем вельмі цяжка, але для атрымання дакладнай карціны па яўцы дастаткова было б назіраць за 40–50 участкамі. Толькі выбіраць іх трэба было не паводле прынцыпу «я тут жыву, таму будзем назіраць тут», а пісьменна, і ўжо на гэтых адабраных участках трэба было праводзіць пастаяннае назіранне за яўкай. Палітыкі нас не пачулі», – рэзюмаваў эксперт НІСЭПД.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары