N.R.M. упэўнены ў поспеху на «Еўрабачанні»: Галоўнае – перамагчы ў нацыянальным адборы


Легендарны беларускі рок-гурт здзівіў учора сваіх прыхільнікаў, пастанавіўшы падаць заяўку на ўдзел у конкурсным адборы «Еўрабачання-2013».

Гурт адправіў песню, стылізаваную пад народную, са свайго новага альбому «Кузнічка». Лідар N.R.M. Піт Паўлаў упэўнены, што дзякуючы простаму і прывабнаму тэксту на «Еўрабачанні» можна спадзявацца на «славянскае лобі».

У сваю чаргу музыка Павал Аракелян не верыць у тое, што N.R.M. пераможа ў нацыянальным адборы. А нават калі і будзе найлепшым, то, «каб трапіць на «Еўрабачанне», трэба змяняцца ў папсовы бок, але гурт з такою назваю пры гэтай уладзе на адборы не пераможа», – лічыць Аракелян. Паводле музыкі, калі не кідацца ў «папсу», то годна рэпрэзентаваць Беларусь на Еўрабачанні магла б хіба толькі «Троіца», зачапіўшы слухачоў арыгінальнасцю. {movie}Павал Аракелян пра ўдзел N.R.M. у Еўрабачанні|right|7082{/movie}

Піт Паўлаў не згаджаецца з калегам, мяркуючы, што на «Еўрабачанні» перамагае не «папса», а якасныя песні.

«Упершыню ў нас ёсць столькі песень, якія б адпавядалі ўмовам конкурсу. А «Кузнічка» проста створаная для яго. Няма гаворкі пра нейкую змену фармату, наадварот, гэтая песня гучыць нават больш агрэсіўна і па-хуліганску, чымся нашыя іншыя песні», – зазначае Паўлаў. {movie}Піт Паўлаў пра ўдзел N.R.M. у Еўрабачанні|right|7081{/movie}

Тым часам былы лідар гурта N.R.M. Лявон Вольскі ўжо даўно выказаў, што думае наконт удзелу ў Еўрабачанні.

belsat.eu

Стужка навінаў