Масавая бойка на «Ждановічах»: больш за 40 затрыманых


Больш за 40 чалавек былі затрыманыя 20 кастрычніка на тэрыторыі рынку «Ждановічы». Паводле сведкаў, цыганы і каўказцы развязалі масавую бойку на адной з кропак, не сышліся, як мяркуецца, у цане падчас заключэння ўгоды на продаж тэлефона.

Лаянка перарасла ў масавую бойку пасля таго, як кожны з бакоў пачаў клікаць на дапамогу сваякоў і знаёмых. Адзін з удзельнікаў бойкі выхапіў траўматычны пісталет і пачаў страляць у натоўп.

Ад куляў пацярпелі тры чалавекі. Мужчыну, што распачаў страляніну, моцна збілі. Усіх чацвярых даставілі ў бальніцу. Усяго затрыманыя 43 чалавекі, іх даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Пасля атрымання сігналу аб здарэнні на «Ждановічы» сцягнулі сілы дэпартаменту аховы, палка паставой службы, ДАІ ды байцоў АМАПу.

belsat.eu

Стужка навінаў