«Размова Мацкевіча»: Магчымасць рэформаў у Беларусі


https://youtu.be/ZaTMyEvgclI
На рэферэндуме 8 гадоў таму беларускія грамадзяне выказаліся супраць абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека. Ці заўсёды рэформы вядуць да добрага?{movie}Андрэй Казакевіч у “Размове Мацкевіча”|left|6985{/movie}

Палітолаг Андрэй Казакевіч мяркуе, што цяперашняя рыторыка прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці зменаў у Беларусі датычыць павелічэння ролі парламенту ў прыняцці дзяржаўных рашэнняў і стварэння партыйнай палітычнай сістэмы. «Тут магчымыя некалькі варыянтаў: адна партыя або некалькі», – падкрэсліў Казакевіч.

Палітолаг дадаў, што ў Беларусі ёсць група, зацікаўленая ў стварэнні паралельнай палітычнай вертыкалі. «У гэтым зацікаўленыя перш за ўсё людзі, не інтэграваныя цалкам у выканаўчыя структуры», – звярнуў увагу адмысловец. Тым жа, хто займае высокія пазіцыі ў сённяшняй Беларусі, адзначыў эксперт, гэтая рэформа зусім не патрэбная. Казакевіч дапускае, што калі палітычныя змены ў Беларусі і пачнуцца, то вялікую ролю ў гэтым працэсе будуць граць стрымліваючыя сілы.

Асноўная праблема стварэння праўладнай партыі з грамадскай арганізацыі «Белая Русь» палягае, паводле палітолага, у палітычнай рызыцы. «Белая Русь», на думку госця «Белсату», баіцца згубіць тыя пазіцыі, якія ўжо займае ў беларускай сістэме.

Дэмакратычная апазіцыя, падкрэсліў эксперт, атрымае толькі карысць ад дэцэнтралізацыі ўлады ў краіне. «Апазіцыя не зможа даць прапарцыйнага адказу ў выпадку стварэння праўладнай партыі, бо маленькая фірма не можа канкураваць з манаполіяй, адзіны выхад для апазіцыі – доўгатэрміновая стратэгія», – заўважыў Казакевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары