Класкоўскі: Вільня зноў можа стаць адвакатам Беларусі


https://youtu.be/VbdWUgHY9Uo
Што азначае для нашай краіны перамога левых на парламенцкіх выбарах у Літве?

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што левацэнтрысцкі ўрад у Літве будзе дзеяць больш прагматычна, чым кансерватыўны: “Кансерватары традыцыйна дастаткова жорстка падыходзілі, а тут, можа, будзе ўхіл у Realpolitik”.

Вільня традыцыйна прымярала мантыю адваката Беларусі, і гэтая тэндэнцыя можа ўзмацніцца. “Сітуацыя залежыць ад агульнага фону дачыненняў паміж Менскам і Бруселем. Калі завяжацца нейкі дыялог, то Літве будзе зручна выконваць ролю пасярэдніка. Тут залежыць, наколькі моцна прыцісне Расея і наколькі Лукашэнку тэрмінова спатрэбіцца разблакаваць заходні вектар”, – кажа эксперт.

{movie}Аляксандр Класкоўскі: Літва зноў можа стаць адвакатам Беларусі|left|6939{/movie}Пры гэтым Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што Літва – дэмакратычная краіна і частка Еўразвязу, таму дзейнасць апанентаў будзе ўраўнаважваць палітыку ўраду, нават калі яна будзе папулісцкая: “Я думаю, плацдарм для беларускіх дэмакратаў там застанецца.

Хоць у справе дэмакратызацыі Беларусі прысутнічае момант стомленасці: ад таго, што ніякія інструменты не працуюць, санкцыі не дзеюць, спробы завязаць дыялог правальваюцца. Праз гэта ўвага Вільні да беларускай сітуацыі можа проста аслабець.

Тэзу стомленасці пацвярджаюць сваімі заявамі і палітычныя рухі Літвы, што атрымалі перамогу. Яны пакуль кажуць пра далейшую канцэнтрацыю выключна на ўнутраных праблемах, якіх у суседняй краіне таксама нямала.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары