Вінаваты ў выбухах ля Арэнбургу сам прыйшоў да следчых


У выніку трох выбухаў на палявым складзе часовага захоўвання боепрыпасаў утварыліся дзве варонкі дыяметрам 300 м. Кантузію атрымаў адзін вайсковец.

«Бі-бі-сі» са спасылкаю на Галоўнае ваеннае следчае ўпраўленне (ГВСУ) Следчага камітэту РФ паведамляе, што прычынаю выбухаў была непатушаная цыгарэта. Радавы распавёў следчым, што паліў падчас разгрузкі. Недакурак ён кінуў на зямлю. Праз 10 хв. загарэліся скрыні з боепрыпасамі.

{movie}Праз выбухі ля Арэнбургу эвакуявалі жыхароў вёсак|left|6853{/movie}У дачыненні курца пачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Парушэнне правілаў бяспекі на выбухова небяспечных аб’ектах, што пацягнула прычыненне буйных стратаў».

Выбухі снарадаў, прызначаных для ўтылізацыі, прагрымелі ў аўторак на ваенным палігоне непадалёк станцыі Дангузская. У Арэнбурзе, які месціцца за 30–40 км ад эпіцэнтру выбуху, у кватэрах качаліся свяцільнікі.

Паводле расейскіх медыяў, з 30 жніўня (то бок за няпоўныя 1,5 месяца) гэта ўжо чацвёртае надзвычайнае здарэнне на гэтым палігоне. Напрыканцы жніўня там пацярпелі два жаўнеры, якія знішчалі боепрыпасы. Падобныя інцыдэнты адбыліся 4 і 13 верасня. Усяго пацярпелі чатыры чалавекі.{movie}Выбухі былі бачныя і чутныя ў Арэнбурзе|left|6852{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў