Сёння – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання


https://youtu.be/GZ4FnNUllpU

{movie}«Найвышэйшая мера», дак. фільм |left|6823{/movie}Сёння Беларусь застаецца адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе выконваецца смяротнае пакаранне. Паводле звестак «Міжнароднай амністыі» ды кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», за апошнія 20 гадоў у краіне пакаралі больш за 400 чалавек.

Ініцыятыва штогод адзначаць Дзень супраць смяротнага пакарання належыць Сусветнай кааліцыі для забароны смяротнага пакарання. Кааліцыя аб’ядноўвае каля 40 праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку «Міжнародную амністыю», а таксама адвакацкія аб’яднанні, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.

У 1993 г. беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены гэтага статусу пасля рэферэндуму, паводле вынікаў якога было ўзаконенае смяротнае пакаранне.

У чэрвені 2009 г. ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецзапрошанага пры ўмове адмены смяротнага пакарання або ўвядзення мараторыю на яго. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі былі выкананыя новыя смяротныя прысуды, пасля чаго ПАРЕ афіцыйна рэкамендавала сваім сябрам не наведваць краіну. Пасля расстрэлу ў 2012 г. Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў менскім метро, генсакратар ПАРЕ заявіў: «Наяўнасць у Беларусі смяротнага пакарання не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у рамках Рады Еўропы».

{movie}Супраць смяротнага пакарання. Ролік “Amnesty International”|left|6822{/movie}Асобнаю праблемаю застаецца беларуская практыка выканання смяротных прысудаў. Сваякам не паведамляюць ні даты расстрэлу, ні месца пахавання, у пасведчанні аб смерці ў графе «прычына смерці» ставяць прочырк. Цела расстралянага родным не выдаецца. У адказ на заклікі праваабаронцаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне або адмяніць яго ўлады спасылаюцца на вынікі рэферэндуму 1996 г., падчас якога большасць беларусаў выступіла за захаванне смяротнага пакарання.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары