Канкурэнт Чавэса на выбарах набраў 45 % галасоў


У краіне выкарыстоўваюць электроннае галасаванне пры дапамозе адбіткаў пальцаў, якое выключае фальсіфікацыі, але не гарантуе ананімнасці.

Прэзідэнт Венесуэлы пераабраны трэці раз. Ён вельмі хацеў застацца яшчэ на адзін тэрмін, каб закончыць “Баліварскую рэвалюцыю”, якая мае прывесці краіну да сацыялізму.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 7 кастрычніка. Пасля падліку 90 % бюлетэняў вынікі наступныя: за дзейнага прэзідэнта Уга Чавэса прагаласавалі 54,42 % выбарцаў, ягоны канкурэнт Энрыке Капрылес набраў 44,97 % галасоў.

Разам у выбарах удзельнічалі шэсць кандыдатаў. Яўка перавысіла 80 % галасоў.

30 мясцовых апазіцыйных партыяў здолелі аб’яднацца і высунуць адзінага кандыдата – Энрыке Капрылеса. 40-гадовы чыноўнік, губернатар аднаго з штатаў, склаў сур’ёзную канкурэнцыю дзейнаму кіраўніку краіны, які падчас выбарчай кампаніі мог карыстацца адміністрацыйнымі метадамі. Напярэдадні выбараў Капрылес вывеў на вуліцы Каракаса 100 тыс. праціўнікаў рэжыму.

Уга Чавэс святкуе чацвёртую перамогу. Фота belsat.euУга Чавэс святкуе чацвёртую перамогу. Фота belsat.euУга Чавэсу споўнілася 58. Год таму ў яго выявілі рак. Паводле прэзідэнта, ён цалкам аднавіў здароўе, хоць пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання ён папрасіў у бога здароўя, каб лепш служыць свайму народу. Апазіцыю ж ён заклікаў да дыялогу і супольнай працы на карысць Венесуэлы.

“Я дасылаю словы прызнання ўсім, хто галасаваў супраць нас. Я дасылаю асаблівае прызнанне вашаму дэмакратычнаму таленту, вашаму ўдзелу, за вашую грамадзянскую пазіцыю, якую вы прадэманстравалі сёння, нягледзячы на тое, што вы не пагаджаецеся з Баліварскаю прапановаю”, – сказаў Чавэс у сваёй прамове.

Між іншым 1 кастрычніка ён выказаў спачуванне з нагоды смерці двух апазіцыянераў, якія прыехалі на дэманстрацыю супраць рэжыму.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары