«Гавары праўду!»: не дарыце кветак настаўнікам-фальсіфікатарам!


Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка.

Кампанія «Гавары праўду!» нагадала старшакласнікам, што іхныя настаўнікі нядаўна працавалі ў выбарчых камісіях.

«Падумайце, ці варта ім верыць, калі ў настаўніка матэматыкі пры падліку галасоў тых, хто прыйшоў на выбары, у выніку складання «2+2» атрымалася «10». Калі настаўніца хіміі «нахімічыла» з бюлетэнямі для галасавання гэтак, што ніхто не ведае сапраўднага выніку выбараў. А настаўнік гісторыі заявіў, што выбар народу зроблены раз і назаўсёды, хоць большасць народу не прыйшла галасаваць», – звярнуліся актывісты да школьнікаў.

Дзеля зручнасці «Гавары праўду!» прыводзіць спісы несумленных настаўнікаў Фрунзенскага раёну сталіцы, якія працавалі на ўчастках для галасавання па Кальварыйскай акрузе № 104.

Удзельнікі кампаніі жадаюць дзецям сапраўдных настаўнікаў: «Таму не бойцеся спытаць у іх, чаму яны хлусяць усім, кажучы, што выбары на іхным участку адбыліся, прайшлі дэмакратычна, і падлік галасоў быў сумленны». Сумленных жа матэматыкаў, хімікаў, гісторыкаў актывісты заклікаюць павіншаваць.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары