Гайдукевіч папрасіў Пуціна аб асабістай сустрэчы


Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч звярнуўся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбаю аб аўдыенцыі.

Зварот змяшчаецца ў лісце да Пуціна, якім аўтар віншуе расейскага кіраўніка з 60-годдзем, што будзе ўрачыста адзначацца ў Расеі.

У лісце Гайдукевіч таксама выказвае “надзею на ўмацаванне стратэгічных адносінаў” паміж Беларуссю і Расеяй.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН лідар ЛДП адмовіўся канкрэтызаваць, чым абумоўлены ягоны зварот да Пуціна і якія пытанні ён хацеў бы закрануць. “Так, я адправіў ліст Пуціну, бо ведаў, што так трэба. Я не буду раскрываць, што я хачу яму сказаць пры нагодзе. Калі расейскі бок палічыць патрэбным мне адказаць, ён скажа і пра тое, што тут неабходна пракаментаваць”, – сказаў Гайдукевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары