Усё больш галасоў падтрымання беларускіх палітвязняў


Арганізацыя “Human Rights Watch” заклікала ўлады Беларусі спыніць ціск на Бяляцкага і Дашкевіча.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя патрабуе неадкладна правесці расследаванне ўсіх выпадкаў неналежнага абыходжання са зняволенымі паводле палітычна матываваных прысудаў.{movie}„Human Rights Watch”: Свабоду палітвязням|left|6701{/movie}

“Human Rights Watch” адзначае, што адміністрацыя папраўчай калоніі неаднаразова пагражала лідару “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу фізічнаю расправай, уключаючы згвалтаванне. Працаўнікі калоніі здзекаваліся з Дашкевіча, абражалі ды неапраўдана абмяжоўвалі спатканні з сям’ёй.

Пагрозы з боку ўладаў атрымлівала таксама Наста Палажанка, нявеста Дашкевіча і ягоная намесніца ў “Маладым фронце”. Дзяўчыне пагражалі фізічным гвалтам, калі інфармацыя пра сітуацыю са Змітром набудзе галоснасць.

У сваю чаргу калегаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага непакоіць псіхалагічны ціск на палітзняволенага і несправядлівыя спагнанні ў дачыненні яго.

“Human Rights Watch” звяртае ўвагу на тое, што ціск на палітзняволеных павялічыўся напярэдадні паседжання Рады Міністраў замежных справаў Еўразвязу. Сустрэча запланаваная на 15 кастрычніка. На паседжанні разгледзяць пытанне аб пашырэнні санкцыяў адносна ўладаў Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў