Дэбют Макея ў ААН: суцэльныя нападкі на ЗША


https://youtu.be/9uhlyrFMPSg
Міністр замежных справаў Беларусі сарваў пакровы з «падвойных стандартаў у вонкавай палітыцы моцных гэтага свету».

Паводле Уладзіміра Макея, Захад выкарыстоўвае супраць нязгодных з яго палітыкаю «гвалтоўныя прышчэпкі дэмакратыі ды правоў чалавека».

У якасці яскравага прыкладу міністр выкарыстаў Кубу, народ якой «50 гадоў таму абраў гістарычных шлях развіцця».

«Некаторыя краіны не бачаць ні межаў сваім вонкавапалітычным амбіцыям, ні іншых формаў дзяржаўнага жыцця, акрамя тых, што існуюць у іх. Дзяржава, якая адмаўляецца жыць паводле накінутага звонку шаблону і адстойвае свой суверэнітэт ды сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы, вымушаная дорага расплочвацца за свой выбар», – зазначыў Макей. {movie}Уладзімір Макей на cесіі ААН|right|6665{/movie}

Пасля тырады ў абарону кубінскага рэжыму беларускі міністр зрабіў і відавочную намінку на сітуацыю ў Сірыі, выказаўшыся супраць ціску на рэжым Башара аль-Асада. На думку Макея, міжнароднае права можа быць змененае толькі пры адзінагалоснай згодзе ўсіх дзяржаваў – удзельніц ААН.

«Таму ніякія модныя канцэпцыі кшталту «гуманітарнай інтэрвенцыі» або «адказнасці за абарону» не могуць апраўдаць умяшання ў справы іншых дзяржаваў», – падкрэсліў высокі чыноўнік.

Рада Бяспекі ААН дагэтуль не можа выпрацаваць адзінай канцэпцыі ў дачыненні 18-месячнага сірыйскага канфлікту. Расея і Кітай ужо наклалі вета на тры рэзалюцыі ЗША, Вялікай Брытаніі ды Францыі, якія падтрымлівалі апазіцыю і заклікалі Асада пакінуць свой пост.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары