Аляксандр Сінкевіч: Дэвальвацыя непазбежная


Упершыню сёлета беларускае знешнегандлёвае сальда знізілася. Спад склаў 385,7 млн долараў. Аднак тэндэнцыя была бачная і раней: хоць у жніўні сальда і было пазітыўнае, але склала ўсяго 23,2 млн долараў.

Дэвальвацыя ўжо ідзе?

Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, паступовае зніжэнне курсу беларускага рубля можа азначаць, што ўрад ужо прыняў рашэнне праводзіць дэвальвацыю. Прычына, натуральна, у скандале з шэрым экспартам растваральнікаў, які спыніла Расея.

«Яшчэ адною прычынаю можа быць тое, што людзі пачалі зарабляць болей у валютным вымярэнні і пачалі зноў дазваляць сабе імпартныя рэчы, што ў сваю чаргу павялічыла спажывецкі імпарт у Беларусь», – разважае эканаміст.

“Памяркоўная” дэвальвацыя

Разам з гэтым, наўрад ці дэвальвацыя адбудзецца ў леташніх маштабах. Таксама малаімавернае, паводле адмыслоўца, стварэнне «чорнага валютнага рынку».

«Нацбанк цяпер валодае даволі значнымі золатавалютнымі рэзервамі, каб утрымліваць падзенне рубля ў належных памерах», – кажа Сінкевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары